Знайсці
21.09.2021 / 15:57РусŁacБел

Сусветную федэрацыю хакея можа ўзначаліць кандыдат ад Беларусі. Выбары — у суботу

25 верасня ў Санкт-Пецярбургу пройдзе чарговы кангрэс Сусветнай федэрацыі хакея (IIHF). На ім будзе абраны новы кіраўнік. Рэнэ Фазэль, што кіраваў арганізацыяй з 1994 года, пакідае пасаду.

ФХБ

За крэсла старшыні пазмагаюцца пяць кандыдатаў, сярод якіх ёсць і прадстаўнік Беларусі — Сяргей Ганчароў.

Сяргей Ганчароў — намеснік старшыні Федэрацыі хакея Беларусі. У нашу краіну прыехаў у 2007 годзе на запрашэнне тагачаснага старшыні ФХБ, міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава.

Менавіта Ганчароў дабіўся, што чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе аддалі Беларусі. Паспрыяў ён і перамозе сумеснай заяўцы з Латвіяй на ЧС-2021. Вось толькі пазней першынство ў Беларусі з-за вядомых прычын забралі.

На мінулым тыдні Ганчароў, прэзентуючы сваю праграму, прапанаваў, напрыклад, павялічыць колькасць удзельнікаў чэмпіянату свету з 16 да 24 і змяніць фармат турніру. Напрыклад, праводзіць яго раз на два гады, а не штогод.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера