Знайсці
21.09.2021 / 14:55РусŁacБел

Як маецца Дзмітрый Сасноўскі, якога абвінавачваюць у «замаху» на Азаронка? Спыталі ў жонкі

Відэа нібыта нападу на Рыгора Азаронка паказвалі ў ліпені гэтага года. Адзін з нападнікаў, якога затрымалі пасля, — Дзмітрый Сасноўскі. Згодна з сюжэтам, Сасноўскі ў кампаніі яшчэ аднаго чалавека (яго чамусьці не затрымалі) выходзіць з машыны — і той іншы нібыта нападае на Азаронка: працягвае да яго рукі. Далей па відэа бачна, што скручваюць Сасноўскага.

У зняволенні лідчук Сасноўскі ўжо амаль 4 месяцы. Што пра яго чуваць? 

Чытайце таксама: Хто такі Дзмітрый Сасноўскі, якога абвінавачваюць у замаху на Азаронка? Падрабязнасці

Мы спыталі яго жонку, Ксенію Сасноўскую, якая гадуе 6-гадовага сына. 

«Я не магу казаць вельмі шмат, бо і я пад падпіскай, і адвакат пад падпіскай. Інфармацыю чэрпаю ў асноўным з лістоў, сачу ў іх за яго настроевымі арэлямі — то вельмі жаласны стан, то, наадварот, узнёслы. Кажа, што тое, што паказвалі па тэлевізары, — усё няпраўда», — гаворыць яна. 

Жанчына лічыць, што мужа падставілі. 

«Я думаю, ён ішоў на нейкую сустрэчу, якая набыла вось такую форму. Яго падставілі, каб адбылася такая сітуацыя. Сам ён чалавек не радыкальны, гаворыць павольна, удумліва, гэта моцна разыходзіцца з прачытаным завучаным тэкстам па тэлебачанні. 

Вядома, гэта ўдар для нас, не скажу што страта — чалавек жывы, але гэта пустата. Яго не хапае, у кожным дні не хапае. Я ведаю, што ён ні ў чым не вінаваты. Сыну 6 гадоў, кажу яму, што бацька з'ехаў на работу», — сказала Ксенія. 

Ці адчувае яна салідарнасць? 

«У маім атачэнні ўсе імкнуцца падтрымаць, цікавяцца, што там у яго новага, як ён. Не было такога, каб мне хто ў твар сказаў, што мой муж — злачынца. Ні я так не лічу, ні ён сам, ні навакольныя. Я працую майстрам па манікюры — ніхто мне не сказаў, што мой муж — тэрарыст, кліенты імкнуцца падтрымаць. Усе бяруцца за галаву: «Гамон, падстава!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930