Знайсці
21.09.2021 / 12:37РусŁacБел

«Проста моцна выпіла». Маці расказала, навошта здала дачку міліцыі ў жніўні 2020-га

«Наша Ніва» працягвае аналізаваць злітую хакерамі базу зваротаў у дыспетчарскую службу міліцыі ў жніўні 2020-га. Мы знайшлі займальную гісторыю — маці паведаміла ў міліцыю, што яе ўласная дачка накіравалася на мітынг. Жанчыну завуць Раіса. 

Вядома, што жанчына пазваніла ў міліцыю 10 жніўня. «Са слоў заяўніка, яе дачка Алеся накіравалася на мітынг», — гаворыцца ў запісе міліцыі.

Мы пазванілі спытаць, навошта яна гэта зрабіла. Як патлумачыла спадарыня Раіса, гэтага званка б не было, калі б яна ў той дзень «не была добра выпіўшы». 

«Калі б я не была выпіўшы, то не пазваніла б — дзень народзінаў быў у сяброўкі, я выпіўшы была добра! Дачка сказала, што некуды збіраецца, а я ж чула, як там выбухае. Тады расказвалі, што нейкія запальныя сумесі кідаюць, бутэлькі.

Я падумала, дачка шматдзетная маці, трое дзяцей, а калі раптам што, хто гадаваць будзе? Хацела, каб яны яе затрымалі і вярнулі назад, каб нічога з ёй не здарылася. Але вярнулася сама, усё нармальна, можа я выпіла і не зразумела тады правільна, куды яна ідзе», — сказала жанчына. 

Чытайце таксама:

Суседка «здала» суседа за бел-чырвона-белы сцяг, а той паскардзіўся ў міліцыю на чырвона-зялёны

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930