Знайсці
21.09.2021 / 11:31РусŁacБел

Жанчына ўсталявала праграму аддаленага доступу — і страціла больш за 12 тысяч рублёў

9 жніўня праз Viber 42-гадовай жанчыне ў Мінску патэлефанаваў невядомы і прадставіўся работнікам юрыдычнага аддзела асацыяцыі банкаў. Падчас званка на экране адлюстраваўся лагатып аднаго з найбуйнейшых беларускіх банкаў з надпісам «Падтрымка».

Суразмоўца паведаміў, што ад яе імя адкрыта некалькі крэдытных дамоваў і для таго, каб іх закрыць, пацярпелай неабходна здзейсніць некалькі дзеянняў пад яго кіраўніцтвам, паведамляе СК.

У нейкі момант жанчына засумнявалася ў тым, што мужчына сапраўды з'яўляецца работнікам асацыяцыі банкаў і паведаміла яму пра гэта.

Каб развеяць сумневы пацярпелай ілжэбанкір даслаў ёй у Viber фатаграфію пасведчання супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Мінчанка паверыла названай інфармацыі і аформіла яшчэ два крэдыты.

Пасля таго, як жанчына, прытрымліваючыся інструкцыі, дазволіла ім падключэнне да свайго мабільнага тэлефона праз той самы дадатак, тыя змаглі даведацца рэквізіты яе банкаўскіх плацежных картак, аўтарызавацца ад яе імя ў асабістым кабінеце інтэрнэт-банкінгу і дыстанцыйна распараджацца грашыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930