Знайсці
21.09.2021 / 10:55РусŁacБел

Футбалісту Расціславу Шавелю пракурор запытаў тры гады «хатняй хіміі»

У судзе Заводскага раёна Мінска 20 верасня разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). На лаве падсудных трое — Вадзім Шашура, Расціслаў Шавель і Мікіта Ермакоў. Усе яны аднагодкі, 2001 года нараджэння, піша «Вясна».

Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску: Шашура і Ермакоў — 25 кастрычніка 2020 года, Шавель — 25 кастрычніка і 1 лістапада.

Расціслаў Шавель — былы футбаліст «Гарадзеі».

Са жніўня мінулага года па вясну 2021-га яго затрымлівалі тройчы і адпраўлялі адбываць адміністрацыйныя арышты. Апошні раз, 17 мая, яму прысудзілі 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыі, аднак пасля іх адбыцця ён на волю не выйшаў.

Стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага і выставілі абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэтую крымінальную справу на Расціслава завялі пасля акцыі — шэсця ў Курапаты 1 лістапада.

Сярод іншага, стала вядома, што інтэрв'ю таксама зняволенаму журналісту Аляксандру Івуліну трактуецца як доказ віны Шавеля

Там Расціслаў распавядаў пра ўдзел у маршах і сваіх першых выбарах. Распавёў як хадзіў 10 жніўня на Пушкінскую, як атрымаў порцыю слезацечнага газу, як іх атачылі сілавікі, як чулі стрэлы, пасля чаго ўбачылі хлопца на зямлі.

Падчас судовых спрэчак пракурор запытаў:

Вадзіму Шашуру — два з паловай года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Расціславу Шавелю — тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Мікіту Ермакову — два з паловай года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Прысуд будзе абвешчаны 22 верасня.

Футбаліст, якога некалькі разоў кідалі на суткі: У аўтобус зайшоў чалавек і, нічога не кажучы, ударыў нагой па галаве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930