Знайсці
21.09.2021 / 08:23РусŁacБел

У Pfizer заявілі, што іх COVID-вакцына эфектыўная і бяспечная для дзяцей 5-11 гадоў

Вынікі клінічнага даследавання паказалі, што вакцына выклікала імунны адказ у дзяцей ад 5 да 11 гадоў. А эфект ад прышчэпкі дзвюма дозамі Pfizer для дзяцей гэтага ўзросту такі ж, як і для людзей ад 16 да 25 гадоў. Пабочныя эфекты назіраюцца такія ж, як і ў старэйшай групы.

Dado Ruvic / Reuters

Пра гэта заявіла кампанія-вытворца прэпарата Pfizer/BioNTech, паведамляе Reuters.

Вытворцы плануюць прасіць дазвол на прышчэпку вакцынай дзяцей у ЗША і ў краінах Еўропы.

«Ад ліпеня колькасць выпадкаў захворвання на COVID-19 ў ЗША вырасла прыкладна на 240%, што павялічвае патрэбнасць у вакцынацыі.

Вынікі даследаванняў даюць магчымасць для атрымання дазволу на нашу вакцыну для дзяцей ад 5 да 11 гадоў, і мы плануем тэрмінова падаць іх ва ўпраўленне па харчаванні і медыкаментах ЗША і ў іншыя рэгулятарныя органы», — заявіў выканаўчы дырэктар Pfizer Альберт Бурла.

Чыноўнікі ведамства аховы здароўя ЗША лічаць, што рэгулятарныя органы могуць прыняць рашэнне аб тым, што прышчэпкі дзяцей малодшага ўзросту бяспечныя і эфектыўныя, на працягу трох тыдняў пасля таго, як вытворца падасць запыт на дазвол.

Вакцына Pfizer ўжо дазволена для дзяцей ва ўзросце 12 гадоў і старэйшых у многіх краінах, уключаючы ЗША.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930