Знайсці
20.09.2021 / 21:22РусŁacБел

Фазэль: Ці былі абдымкі з дыктатарам Лукашэнкам самай вялікай памылкай у кар'еры? Так

Швейцарац сыходзіць з пасады кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея. З гэтай нагоды ён даў інтэрв’ю, у якім яго спыталі і пра перанесены з Мінска чэмпіянат свету.

— Ці сапраўды абдымкі з Аляксандрам Лукашэнкам былі самай вялікай памылкай у вашай кар'еры?

— Так. Думаю, я павінен гэта прызнаць. Усё гэта рабілася з добрымі намерамі, але ў рэшце рэшт усё проста пайшло крыва, — сказаў Фазэль.

Нагадаем, Мінск быў пазбаўлены права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.

Турнір павінен быў прайсці ў Рызе і Мінску з 21 мая да 6 чэрвеня ў 2021 годзе. Пры гэтым Латвія яшчэ ў верасні адмовілася прымаць чэмпіянат разам з Беларуссю.

11 студзеня Рэнэ Фазээль прыляцеў у Беларусь, дзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Неўзабаве прэзідэнт ІІХФ таксама заявіў, што правесці чэмпіянат у Мінску будзе вельмі складана.

Кампаніі Skoda, Nivea і Liqui Moly адмовіліся спансіраваць турнір, калі ён пройдзе ў Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера