Знайсці
20.09.2021 / 19:56РусŁacБел

«Міністр кажа, спагнанне з мяне, а Гамолу з пасады зняць». У новым зліве сілавікі абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву

У сеціве з’явўся новы аўдыязапіс, у якім галасы падобныя да намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Падвойскага і першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталя Казлова, абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву і яе паводзіны. Паведамляецца, што размова адбылася 2 ліпеня 2020 года.

Вольга Чамаданава. Фота: rbc.ru.

Спачатку галасы на аўдыя расказваюць адзін аднаму, як будуць працаваць на 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці і якія інструкцыі яны раздаюць. Потым размова пераходзіць да інцыдэнта, што здарыўся яшчэ ў красавіку 2020 года.

Пра яго досыць падрабязна пісаў Onliner. Калі коратка, то кіроўца Ролан прыпаркаваўся ў забароненым месцы па вуліцы Берсана, што недалёка ад гандлёвага цэнтра «Сталіца», дзе ёсць падземны паркінг. Мінчук Дзмітрый прысаромеў вадзіцеля, але той адмахнуўся.

Тады Дзмітрый патэлефанаваў у ДАІ і стаў чакаць інспектараў. Але Ролан вярнуўся раней. Па версіі Дзмітрыя, Ролан быў настроены варожа, таму ён стаў запісваць усё на відэа. Далей адбылася бойка. Мінакі выклікалі міліцыю. Але Ролан сеў у машыну і з’ехаў. Дзмітрый напісаў заяву ў міліцыю з патрабаваннем прыцягнуць Ролана да адказнасці за напад і абразу.

Праз паўтары тыдні Дзмітрыю прыйшоў адказ з Маскоўскага РУУС: справа спыненая, «так як апошнія грамадскі парадак не парушалі і яўную непавагу да інтарэсаў, абароненым законам, не праяўлялі». Аднак справа ўсё ж такі да суда дайшла. І 1 чэрвеня адбылося пасяджэнне. Але па артыкуле 9.3 КаАП — «Абраза».

«Хуліганскіх дзеянняў, выглядае, Маскоўскае РУУС так і не знайшло», — казаў Дзмітрый. Між тым другі кіроўца Ролан, які аказаўся дырэктарам адной са сталічных фірм, адзначыў, што і сам быў увесь пабіты. Аднак Дзмітрый паказаў новае відэа, з якога не вынікае, што Ролан быў пабіты.

Пасля публікацыі на Onliner Дзмітрыя ізноў выклікалі ў Маскоўскае РУУС, праверка распачалася зноў.

« І вось так паднесла, c***, бл***. Пачалі дакладваць міністру, бл***»

У зліве, што аказаўся ў сетцы, голас, падобны да Ігара Падвойскага, расказвае пра гэты інцыдэнт першаму намесніку начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталю Казлову з пункту гледжання супрацоўнікаў міліцыі. Пры гэтым галасы досыць эмацыйна выказваюцца наконт прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

«Учора ж у міністра быў, я табе казаў? (…) П**ды атрымліваў. Ну так, бл***, ролік адзін выкладзены быў. Чамаданіха, у**** лясное, бл***, знайшла. Пайшла, усё перакруціла, бл***», — кажа першы голас, падобны на Падвойскага.

«Бл***, яна думае, што ў яе 9 жыццяў, як у ката, бл***, нах***», — адказвае другі, падобны да голаса Віталя Казлова.

«Да гэта п****, на***» Гэта самае, пачалі дакладваць, пачалі нараду з міністрам, да. Міністр кажа, (ну, толькі ты так не афішыруй, я табе так, па-брацку расказваю) тыпу спагнанне з мяне, а Гамолу зняць з пасады», — кажа першы голас.

(Цікава, што Максім Гамола на той момант быў начальнікам Маскоўскага РУУС. Пасля размовы яго не знялі з пасады. У снежні 2020 года Гамола пайшоў на павышэнне: стаў намеснікам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама і цяпер узначальвае крымінальную міліцыю.)

«За што?» — спытаў другі голас.

«Да, п***, матэрыялы адміністратыўныя ў Маскоўсім раёне, красавіцкія, бл***. Такое уё**** здымае на відэа, бл***, і выкладвае на YouTube ролікі за паркоўку, так? Ну, запаркаваўся чувак, ён яго, бл*** здымае, на***. Прыехалі, склалі на яго пратакол, на гэтага за няправільную паркоўку, — эмацыйна кажа першы голас. — Ну, вынеслі пастанову.

А ён правакуе гэтага, бл***, ужо правапарушальніка. Як пасля аказалася, зараз мне тут дакладваюць, што яшчэ знайшлі другое відэа з дома, што ён першы сам яшчэ і здымаў. І правакаваў, і наносіў удар нагой, бл***, гэтаму.

Той яго ад сябе адштурхоўвае, кажа: «Што ты мяне здымаеш?» Але гэта мы толькі сёння даведаліся. А пасля, гэта самае, бойка паміж імі. Па тым відэа, каторае ён зняў, было зразумела, што нібыта той першы штурхануў, бл***. Ну і ўсё, склалі 9.3 КаАП «Абраза» на яго.

Суд-мед (экспертызу — заўв. «НН») адмовіліся яны абодва. Не, той, хто здымаў, адмовіўся, а той, хто аказаўся правапарушальнікам, прайшоў: лёгкія цялесныя пашкоджанні, што не сталі прычынай праблем са здароўем».

«Склалі 9.3, бл***, ну і п***. А ён артыкул на Onliner. Вось тут усіх хапаюць, а я бедны, пакрыўджаны, бл***, дзе 339, нах***. Ну Чамаданіха пайшла, нах***, нас*** ў вушы міністру, — працягвае першы голас. — Вось ролік, бл***, чалавек добрапрыстойны здымаў, выклаў, ніякай рэакцыі, бл***. Нам усім пох***, 1200 каментароў, што мянты ўбл*** усе і ўсіх хапаюць у аўтазакі, а нармальных грамадзян абараніць не могуць.

Разумееш? І вось так паднесла, c***, бл***. Пачалі дакладваць міністру, бл***. І тут пратаколы, і там пратаколы і 9.3, бл***. І за парушэнне правілаў паркоўкі, бл***. Так аддаў усё нам на откуп, бл***.

Ну мне сказаў: «Яшчэ раз, і я цябе, Падвойскі, бл***, кастрырую».

Гэтае уе****, я табе гэта усё расказваю, каб ты быў проста… І глушыў яе адразу, калі яна толькі, нах***, каманды гэтыя раздае, інфармацыю нейкую збірае, яе патрэбна нах*** пасылаць. Уё*** гэта, бл***. Прабач Госпадзі, іншых словаў не знаходжу. Да я, бл***, у шоку проста ад учорашняга, проста ў шоку, бл***».

***

Злівы размоваў сілавікоў-чыноўнікаў, якія з’яўляюцца ў сетцы, Міністэрства ўнутраных спраў не каментуе. Як толькі ведамства вырашыць пракаментаваць гэтую і іншыя запісы, мы адразу ж апублікуем яго пазіцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930