Знайсці
20.09.2021 / 16:29РусŁacБел

Суседка «здала» суседа за бел-чырвона-белы сцяг, а той паскардзіўся ў міліцыю на чырвона-зялёны

Група хакераў зліла ў інтэрнэт звесткі аб званках у дыспетчарскую службу міліцыі, якія паступалі ў перыяд актыўнага вулічнага выказвання беларусаў супраць гвалту, хлусні і фальсіфікацый. Сярод іх трапляюцца часам зусім нечаканыя гісторыі.

Фота: mspring.media

«Наша Ніва» звярнула ўвагу на гісторыю, якая адбылася ў Магілёве з Уладзімірам Ш. Спачатку суседка паведаміла ў міліцыю, што ён нібыта вывесіў бела-чырвона-белы сцяг у сябе ў акне, а потым нібыта ён паскардзіўся на тое, што ўбачыў машыну з бела-чырвона-белым сцягам. Як такое можа быць? Мы дазваніліся мужчыне. Ён стаў адмаўляць, што вывешваў сцяг, але прызнаў, што «быў пакараны» за яго. 

«Мяне пакаралі нібыта за тое, што я вывесіў сцяг, але ніхто ў мяне ў руках яго не бачыў, нібыта гэта было на дарозе. Але з іншага боку, ну, можа суседзі зверху спускалі і ён вісеў на ўзроўні майго акна? Ды хоць трусы вывешу — што з таго?» — сказаў ён. 

Але цікавы момант з ягоным званком: мужчына сцвярджае, што ён званіў скардзіцца на машыну з чырвона-зялёным сцягам, пры канцы жніўня 2020-га. 

«Ехала побач «Рэно», адтуль высунуты сцяг беларускі, размахваюць над праезнай часткай, ледзь не збілі мне люстэрка ў машыне, я так злы быў, што аварыйная сітуацыя складаецца, што пазваніў у 112, але сцяг быў чырвона-зялёны», — сказаў ён і дадаў, што на машыны з бела-чырвона-белымі сцягамі не скардзіўся, імаверна, дыспетчар проста запісаў, як зразумеў, што «беларускі сцяг» — гэта бела-чырвона-белы. 

Мужчына дадае, што не мае негатыву да нацыянальнай сімволікі, але і да чырвона-зялёнай таксама. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера