Знайсці
20.09.2021 / 15:31РусŁacБел

Амаль палова кантрабандных цыгарэт ва Украіне — беларускай вытворчасці

49% кантрабандных цыгарэт ва Украіне зроблены ў Беларусі.

Такія звесткі апублікавалі ў даследаванні інстытута «Kantar Украіна».

Паводле маніторынгу, у краіне з пачатку года нелегальна прадалі 7,21 мільярда цыгарэт. Бюджэт недаатрымаў каля 13,2 мільярда грыўняў (прыкладна 1,3 млрд рублёў) падатковых адлічэнняў.

Сярод кантрабанды на першым месцы стаіць прадукцыя тытунёвых фабрык Беларусі. На долю нашай краіны прыходзіцца 49% нелегальна ўвезеных цыгарэт. Найбольш распаўсюджанымі маркамі гэтай групы з'яўляюцца Credo, Fest, Queen, NZ.

62% нелегальнай прадукцыі распаўсюджваецца ў сямі абласцях: Адэскай (13%), Харкаўскай (13%), Данецкай (10%), Днепрапятроўскай (8%), Запарожскай (6%), Хмяльніцкай (6%), Львоўскай (6%).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930