Знайсці
20.09.2021 / 15:05РусŁacБел

Семярых мінчукоў, якіх затрымалі за размаляваныя цюкі з сенам, пакінулі пад вартай да суда 

2 верасня каля трасы М1 у Дзяржынскім раёне былі затрыманыя чатыры мужчыны і тры жанчыны з Мінска. Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сенажом.

Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Злоснае хуліганства).

Праваабаронцам стала вядома, што затрыманыя Аляксандр Бабко, Ігар Мыслівец, Алена Дзядзюля, Вольга Дубовік, Андрэй і Кацярына Арыко, Іван Чэравяка.

Пасля затрымання іх даставілі ў Дзяржынскае РАУС, дома ў іх былі праведзеныя ператрусы. Да суда ім усім абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8.

Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. У некаторых затрыманых ёсць непаўналетнія дзеці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера