Знайсці
20.09.2021 / 13:38РусŁacБел

Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц

Нашаніўцы ўжо два месяцы адбылі ў СІЗА, іх не вызвалілі. За гэты час Следчы камітэт не змог скончыць расследаванне, таму мера ўтрымання працягнутая яшчэ на месяц.

Першы раз мера ўтрымання пад вартай была абраная 18 ліпеня адразу на максімальны тэрмін — два месяцы. Аднак 18 верасня на свабоду Марціновіч і Скурко не выйшлі. Сваякам не паведамлялі аб падаўжэнні меры ўтрымання, аднак, сыходзячы з нормаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, вынікае, што варту працягнулі яшчэ на месяц. Гэта дазваляецца, калі следства не скончыла працу за адведзены раней тэрмін.

Па словах нашаніўцаў, ніякія следчыя дзеянні з імі за гэты час не адбываліся, яны проста працягваюць утрымлівацца ў ізаляцыі. 

Нагадаем, Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко абвінавачваюць па ч.2 арт. 216 КК («нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў»). Прэтэнзія заключаецца ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў.

Следчыя налічылі, што за чатыры гады (з 2017 па май 2021) прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. 

Марціновіч і Скурко прызнаныя палітвязнямі. Па арт. 216 КК максімальна магчымы тэрмін утрымання пад вартай да суда — шэсць месяцаў.

Калі ласка, падтрымайце нашаніўцаў лістом, тэлеграмай ці грашовым пераводам. Ва ўмовах ізаляцыі гэта дапамагае трымацца.

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1

Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Скурко Андрэю Генадзіевічу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930