Знайсці
20.09.2021 / 13:12РусŁacБел

Лукашэнка: Наперадзе ў нас рэферэндум. Але напружвацца асабліва не будзем

«Рэферэндум па зменах у Канстытуцыю будзе праведзены, як і было абяцана». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні па прызначэнні кіраўнікоў мясцовых органаў улады.

БелТА

Ён нагадаў аб правядзенні рэферэндуму і падкрэсліў, што арганізаваць гэты працэс — задача ў тым ліку і мясцовых органаў улады. «У кожнага будуць свае функцыі, але мэта будзе адна», — цытуе яго словы БелТА.

«Старшыням райвыканкамаў і супрацоўнікам вертыкалі ўлады давядзецца, вядома, нялёгка. Наперадзе ў нас рэферэндум. Нам давядзецца праводзіць яго, пераконваць людзей, хоць напружвацца мы асабліва не будзем. Мы проста людзям раскажам, якія перамены нас чакаюць у сувязі са змяненнем Канстытуцыі, каб нас не папракнулі, што мы тут утрымліваем дзіка ўладу пасінелымі рукамі, як я часта кажу, і вось пад сябе робім гэтую Канстытуцыю. Ніхто пад сябе нічога рабіць не збіраецца. Як абяцалі, так правядзем рэферэндум», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930