Знайсці
19.09.2021 / 13:07РусŁacБел

У прэзідэнты Філіпінаў вылучылі шматразовага чэмпіёна свету па боксе. З 62 перамогаў у яго 39 накаўтам

Былы чэмпіён свету па боксе ў васьмі вагавых катэгорыях Мэні Пак'яа намінаваны фракцыяй у кіроўнай партыі Філіпінаў PDP-Laban (Філіпінская дэмакратычная партыя — Сіла народа) у якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта краіны 2022 года. 

AP

42-гадовы Пак'яа займае пасаду сенатара з 2016 года.

Свой апошні бой ён правёў 22 жніўня, саступіўшы кубінцу Ёрдэнісу Угасу рашэннем суддзяў у паядынку за тытул чэмпіёна свету (Super) у паўсярэдняй вазе паводле версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA).

Паражэнне ад Угаса стала для Пак'яа восьмым, апошні раз ён саступаў на рынгу 2 ліпеня 2017 года. Усяго ў актыве баксёра 62 перамогі (39 — накаўтам) на прафесійным рынгу.

Выбары прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта краіны пройдуць 9 мая 2022 года. Па Канстытуцыі краіны прэзідэнт Дутэртэ больш не зможа балатавацца на пасаду прэзідэнта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930