Знайсці
19.09.2021 / 12:06РусŁacБел

За суткі Польшча не пусціла на сваю тэрыторыю 324 мігрантаў з боку Беларусі. Гэта — рэкорд

За спрыянне нелегальнай міграцыі польскія памежнікі затрымалі двух чалавек — грамадзян Узбекістана і Грузіі.

Рэкордны паказчык на мяжы зафіксавалі неўзабаве пасля таго, як прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што «ў Беларусі больш за 10 тысяч, а можа і больш асоб, якія перамешчаныя з Блізкага Усходу, пераважна — з Ірака, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку».

Што да Літвы і Латвіі, то яны не пусцілі на сваю тэрыторыю за мінулыя суткі 10 і 14 чалавек адпаведна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера