Знайсці
19.09.2021 / 11:30РусŁacБел

Выпадак у Маладзечне: 51-гадовы вырашыў падстрыгчыся, забраў два рублі ў пяцігадовага — і атрымаў крымінальную справу

Трое дзяцей (аднаму хлопчыку 5 гадоў, астатнім па 9 гадоў) гулялі ў двары па вуліцы Садовай у Маладзечне.

У нейкі момант хлопчыкі ўбачылі на лавачцы знаёмага мужчыну з суседняга пад'езда і падселі да яго, піша kraj.by.

У самага маленькага ў кішэні была дробязь на прысмакі: бацька даў два рублі. Хлопчык стаў выхваляцца перад дарослым манетай, маўляў, у мяне ёсць грошы, а ў цябе няма. Мужчына, будучы ўжо выпіўшы, выхапіў з рук грошы, даў дзіцяці аплявуху і, не звяртаючы ўвагі на плач і крыкі, сышоў.

Затым ён пайшоў у найбліжэйшую цырульню і патрабаваў падстрыгчы яго за тыя самыя два рублі.

Цырульніца паведаміла ў міліцыю аб п'яным дэбошы. Туды ж прыбеглі і дзеці, якія прасілі мужчыну вярнуць грошы. Але той збег праз бакоўку, адкуль выбраўся на вуліцу праз акно. Аднак яго спыніў прахожы, забраў манету і вярнуў яе пяцігадоваму ўладальніку.

У выніку прыехала міліцыя, у дэбашыра аказалася 1,5 праміле алкаголю ў выдыханым паветры.

Распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 КК (рабаўніцтва, а гэта да чатырох гадоў калоніі).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера