Знайсці
19.09.2021 / 10:26РусŁacБел

Расійскі спявак Кай Метаў трапіў у ДТЗ на гродзенскай трасе

Ён ехаў на ўрачыстасці ў Гродна, дзе меўся выступіць на плошчы Леніна на свяце пад назвай «Гродна 3D#адзінства». Таксама быў запланаваны выступ гуртоў «Прэм'ер-міністр» і Vavan.

Здарэнне адбылося ў суботу, 18 верасня, каля 18.00, на 85-м км аўтадарогі Мінск — Гродна. Кіроўца «Таёты» не ўлічыў надвор'е, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, пасля чаго аўтамабіль апынуўся ў кювеце.

Артыст, які знаходзіўся на заднім сядзенні, быў дастаўлены для абследавання ў бальніцу.

Кай (Кайрат) Метаў нарадзіўся ў 1964-м годзе ў Казахстане, але кар'еру зрабіў у Расіі. Сярод яго так званых хітоў «Где-то далеко ідут дожді», «Мама, я хачу быць піянерам» і «Дай жа мне [шчасця глыток]».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930