Знайсці
19.09.2021 / 08:51

Crew Dragon з першым цалкам грамадзянскім экіпажам вярнуўся на Зямлю

На борце карабля было чацвёра чалавек, сярод іх мільярдэр Айзекман, які цалкам аплаціў місію. Гэта першы ў гісторыі палёт у космас цалкам непрафесійнага экіпажа.

Павялічыць

Reuters.com

Касмічны карабель Crew Dragon, які ўпершыню ў гісторыі даставіў на арбіту цалкам грамадзянскі экіпаж, прывадніўся ў Атлантыцы, шчасліва вярнуўшы сваіх пасажыраў на зямлю. Пра гэта паведамляе SpaceX.

«Сардэчна запрашаем назад на зямлю», — напісала кампанія ў Twitter.

На борце карабля ў космасе пабывалі чатыры чалавекі: мільярдэр, заснавальнік кампаніі па апрацоўцы плацяжоў Shift4 Payments Джарэд Айзекман, памочнік доктара Хэйлі Арсена, ветэран ВПС ЗША і аэракасмічны інжынер Крыс Семброскі, а таксама пілот Сіан Проктар.

Crew Dragon стартаваў 16 верасня, экіпаж правёў на арбіце тры дні.

Палёт касмічнага карабля праходзіў на вышыні 575 км, такім чынам, Crew Dragon быў ад Зямлі далей, чым Міжнародная касмічная станцыя, якая знаходзіцца на вышыні 420 км.

У місіі дабрачынныя мэты. Айзекман цалкам аплаціў палёт, каб з яго дапамогай сабраць $ 200 млн для бальніцы St. Jude, якая спецыялізуецца на лячэнні дзяцей, у тым ліку ад анкалогіі. Арсена, якая ўвайшла ў склад экіпажа, у дзяцінстве перанесла рак костак і лячылася ў гэтай бальніцы, а цяпер працуе ў ёй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31