Знайсці
18.09.2021 / 19:07РусŁacБел

Пасол Ватыкана заклікаў паскорыць амністыю

Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч падчас урачыстасцяў у гонар Маці Божай Бялыніцкай, якія 17-18 верасня праходзілі ў Бялынічах на Магілёўшчыне, вітаў прынятае напярэдадні рашэнне ўладаў вызваліць 13 зняволеных і заклікаў іх паскорыць гэты працэс, паведамляе Catholic.by.

Пасол Ватыкана сказаў:

«Я таксама ўдзячны ўладам, якія вырашылі ў Дзень народнага адзінства абвясціць амністыю, вызваліўшы 13 чалавек са зняволення.

Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям з’яднацца і вярнуцца на працу і ў свае святыні. Гэта, без сумневу, пойдзе толькі на карысць працэсу нацыянальнага прымірэння ў краіне дзеля агульнага дабра», — упэўнены ватыканскі дыпламат.

Нагадаем, раней стала вядома, што ўказам Лукашэнкі памілаваныя 13 чалавек.

Сярод памілаваных — асуджаныя па наступных артыкулах:

  • 342 — арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх,
  • 369 — абраза прадстаўніка ўлады,
  • 339 — хуліганства,
  • 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці,
  • 188 — паклёп у публічным выступе, СМІ ці інтэрнэце,
  • 391 — абраза суддзі.

Спіс памілаваных:

  1. Віктар Каліноўскі — 2,5 года «хіміі» (арт. 339 КК, злоснае хуліганства), пакаранне заменена на «хатнюю хімію»
  2. Валерый Лоза — 2,5 года «хіміі» (арт. 369 КК, абраза прадстаўніка ўлады)
  3. Максім Шаўлінскі — 2 гады «хіміі» (арт. 188, паклёп)
  4. Ігар Быкоўскіх — 1,5 года «хіміі» (арт. 369 КК, абраза прадстаўніка ўлады)
  5. Яўген Каральчук — 1 год «хіміі» (арт. 370 КК, здзек з дзяржсімвалаў)
  6. Сяргей Рудзінскі — 1,5 года «хіміі» (арт. 369 КК, абраза прадстаўніка ўлады)
  7. Яўген Пашалюк — 2 гады «хіміі» (арт. 391 КК, абраза суддзі)
  8. Вадзім Сычык — 1 год «хіміі» (арт. 339 КК, хуліганства), пакаранне заменена на «хатнюю хімію»
  9. Аляксандр Баброў — 2,5 года калоніі агульнага рэжыму (арт. 342 КК, арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак)
  10. Юлія Кашаверава — 1,5 года калоніі (арт. 339 КК, злоснае хуліганства)
  11. Аляксей Коршун — 2,5 года калоніі (арт. 130 КК, распальванне сацыяльнай варожасці)
  12. Яўген Говар — 2,5 года калоніі (арт. 342 КК, арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак)
  13. ЯўгенРапін — 3 гады «хіміі» (арт. 342 КК, арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930