Знайсці
18.09.2021 / 18:30РусŁacБел

У Беларусь прыйшла новая хваля кавіду. Але ўлады працягваюць ладзіць масавыя мерапрыемствы без масак ФОТЫ

Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб чацвёртай хвалі кавіду. Колькасць хворых і памерлых нават па афіцыйнай статыстыцы значна ўзрасла. Толькі за мінулыя суткі ў краіне афіцыйна было зарэгістравана 1986 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Рэальная колькасць хворых, імаверна, значна вышэйшая за афіцыйныя лічбы. Па тэмпах вакцынацыі Беларусь значна адстае ад суседніх краін (акрамя Украіны). Нягледзячы на гэта, чыноўнікі публічна практычна не носяць маскі. Больш за тое, улады лаяльна ставяцца да адсутнасці масак на масавых мерапрыемствах. І гэта нягледзячы на тое, што маскі маюць даказаную эфектыўнасць ў зніжэнні распаўсюджвання віруса.

17 верасня па ўсёй краіне прайшлі масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя так званаму «Дню народнага адзінства». Паглядзіце, колькі людзей было ў масках.

У Брэсце прайшла акцыя «Мы адзіныя»

Мемарыяльную дошку загінуўшым за ўз'яднанне Беларусі адкрылі ў Брэсце

Больш за тысячу студэнтаў ВДУ правялі святочную акцыю

Адкрыццё плошчы народнага адзінства ў Магілёве

Велапрабег

Мінскія піянеры

Карагод у Гомелі

Лукашэнкаўскі форум «Сімвал адзінства»

фоты БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930