Знайсці
18.09.2021 / 13:27РусŁacБел

Ціханоўская назвала прынцыпы, на якіх гатовая выбудоўваць адносіны з Расіяй

17 верасня Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у беларуска-расійскім дыялогу — анлайн-канферэнцыі аб шляхах развіцця Беларусі і Расіі і іх узаемадзеянні. У канферэнцыі ўзялі ўдзел члены эканамічнай каманды Ціханоўскай, расійскія эксперты Сяргей Гурыеў і Яўген Гонтмахер, беларускія эксперты Кацярына Барнукова і Максім Баграцоў.

Ціханоўская назвала прынцыпы, на якіх гатовая выбудоўваць адносіны з Расіяй:

«Першы прынцып — гэта вяршэнства права. Любы расійскі інвестар або гандлёвы партнёр, які вядзе сваю дзейнасць законна, зможа разлічваць на абарону сваіх інтарэсаў у незалежных беларускіх і міжнародных судах. Больш не будзе рызыкі быць арыштаваным. Больш не будзе рызыкі страціць усе актывы на тэрыторыі Беларусі толькі праз тое, што камусьці з чыноўнікаў спадабаўся ваш бізнэс.

Другі прынцып — гэта празрыстасць і адкрытасць дамоўленасцяў. Больш не будзе падпісаных здзелак, пра змест якіх ведае толькі вузкае кола набліжаных. Усе дамоўленасці будуць адкрытымі і выгаднымі для эканомік абедзвюх краін.

Трэці прынцып — Беларусь стане партнёрам, які выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы і не займаецца ўзбагачэннем за кошт падману гандлёвых партнёраў.

Наступны прынцып — у новай Беларусі будзе вітацца канкурэнцыя і не будзе спецыяльных умоў, якія зараз атрымліваюць набліжаныя да рэжыму бізнэсмены».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930