Знайсці
17.09.2021 / 19:09РусŁacБел

У Беларусі 9 новых палітвязняў

Гэта Дзмітрый Таратун, Ірына Вікхольм, Андрэй Астрацоў, Арцём Сокал, Канстанцін Дудзікаў, Арцём Шалегін, Аляксей Алікін, Яўген Пятроў і Уладзімір Кузуб.

  1. ДзмітрыйТаратун асуджаны 14 траўня 2021 года па ч. 2 артыкула 339 КК (Хуліганства) за нанесены на сцяну будынка малюнак да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбыцця пакарання;
  2. ІрынаВікхольм абвінавачваецца паводле артыкула 367 КК (Паклёп у адносінах да прэзідэнта), узятая пад варту ў СІЗА;
  3. АндрэйАстрацоў асуджаны паводле артыкулаў 368 КК (Абраза прэзідэнта), 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), 366 КК (Пагроза гвалтам у адносінах да службовай асобы), 364 КК (Пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў) за каментары ў тэлеграм-канале да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. АрцёмСокал асуджаны паводле ч.1 артыкула 367 (Паклёп у адносінах да прэзідэнта) і ч. 1 артыкула 368 КК (Абраза прэзідэнта) за распаўсюд тэксту ў тэлеграм-чаце да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  5. КанстанцінДудзікаў асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбыцця пакарання;
  6. АрцёмШалегін асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбыцця пакарання;
  7. АляксейАлікін асуджаны паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбыцця пакарання;
  8. ЯўгенПятроў асуджаны паводле ч. 1 артыкула 368 КК (Абраза прэзідэнта) да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  9. УладзімірКузуб асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбыцця пакарання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера