Знайсці
17.09.2021 / 14:54РусŁacБел

Шрайбман пра амністыю: Важна, каб самыя вядомыя ворагі — палітвязні — публічна каяліся і звярталіся да яго за выратаваннем

«Вызваленне 13 палітвязняў, а да гэтага — каманды Прэс-клуба, Сяргея Павалішава з Hoster.by і Віктара Куўшынава з PandaDoc многія палічылі пачаткам гандлю з Захадам. У мяне іншае меркаванне», — піша Арцём Шрайбман у сваім тэлеграм-канале.

Маштаб саступкі не той. Для сігналу аб тым, што Лукашэнка гатовы гандлявацца, трэба было нешта куды больш сур'ёзнае, чым настолькі нязначная колькасць памілаваных на фоне новага набору палітвязняў і закіду новых груп мігрантаў пад польскую і літоўскую межы.

Я не гатовы ўявіць, што Мінск настолькі наіўны і не разумее, што такі сігнал асуджаны згубіцца на фоне ўсё яшчэ дамінуючай эскалацыі як унутры краіны, так і ў адносінах з суседзямі.

У гэтых памілаваннях я бачу, хутчэй, унутраную логіку. Лукашэнка часта паўтарае думку аб тым, што большасць тых, хто быў адурманены ў 2020-м, зразумелі, што ён меў рацыю, і адвярнуліся ад сваіх тэлеграм-лялькаводаў.

Як часта бывае з Лукашэнкам, паўтарэнне гэтага адарванага ад сацыяльнай рэальнасці тэзіса — спроба пераканаць у ім самога сябе. Яму важна адысці ад траўмы жніўня-2020, спакаваць гэта ў камфортную карціну свету, дзе аблудныя адумаліся і павярнуліся назад да яго, а ўсё гэта было проста часовым памутненнем.

Для гэтага важна, каб самыя радыкальныя, вядомыя або актыўныя ворагі — палітвязні — публічна каяліся і звярталіся да яго па выратаванне. Гэта жывое пацверджанне яго жаданай карціны светы.

Усё роўна, як выбіваюцца гэтыя раскаянні. Важна, каб іх было шмат, важна, каб яны менавіта прызналі віну і звярнуліся да яго з прашэннем усе, а не як у 2011 годзе, калі частка палітзэкаў адпускалі нават без іх просьбы, проста таму што гандляваліся з Еўропай.

Але мабыць, працэс збору прашэнняў ідзе так сабе. Даводзіцца матываваць астатніх. А для гэтага ім трэба не толькі пагаршаць умовы ў СІЗА і турмах, але і паказваць зваротныя прыклады, што вось людзі выканалі ўсе ўмовы — і наперад, на свабоду, а вы працягвайце гніць тут, пакуль не адумаецеся.

Ні Захад, ні Мінск яшчэ не саспелі для гандлю. Давер знішчаны, гуляць у трэці раз у адну і тую ж гульню ўсё яшчэ не хочацца, і замест гэтага бакі занятыя павышэннем адзін для аднаго цаны варожых дзеянняў. Мінск — праз мігрантаў, Захад — праз санкцыі.

І па цалкам надзейных даных, у пятым пакеце санкцый ЕС будуць далёка не толькі сімвалічныя абмежаванні. Са снежня Літва зусім сур'ёзна рыхтуецца да прыпынення транзіту калію з-за санкцый ЗША.

Гэта не той фон, на якім Лукашэнка захоча неадкладна прагнуцца і паскорыць свае памілаванні. Бо нават калі ён гэта зробіць, калію гэта не дапаможа. Планка для скасавання санкцый моцна падрасла за 10 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930