Знайсці
17.09.2021 / 12:43РусŁacБел

Міністр абароны назваў вучэнні «Захад-2021» выразным сігналам для калектыўнага Захаду

Урачыстая цырымонія закрыцця сумесных вучэнняў «Захад-2021» прайшла на палігоне «Абуз-Лясноўскі».

Фота Мінабароны

Міністр абароны Віктар Хрэнін, падводзячы вынікі вучэнняў, заявіў, што сур'ёзная ўвага была нададзена асваенню новых спосабаў дзеянняў войскаў, якія прайшлі апрабацыю ў Сірыі і іншых ваенных канфліктах, таксама падчас вучэнняў адпрацаваныя пытанні прымянення тактычных і аператыўных дэсантаў, вядзення ўзброенай барацьбы на часова акупаванай тэрыторыі сіламі тэрытарыяльных войскаў.

«Самае галоўнае, нашы камандзіры, камандуючыя, штабы атрымалі практыку планавання сумесных дзеянняў. Нам удалося прадэманстраваць, што мы можам забяспечыць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Саюзнай дзяржавы.

Гэта выразны і ясны сігнал для калектыўнага Захаду аб тым, што размова з пазіцыі сілы з народамі Беларусі, Расіі, Казахстана — бесперспектыўная. Мы нацэлены на дыялог», — сказаў Віктар Хрэнін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930