Знайсці
17.09.2021 / 11:41РусŁacБел

Генпракуратура афіцыйна пацвердзіла прыпыненне справы Бандарэнкі

Расследаванне крымінальнай справы па факце смерці ў лістападзе Рамана Бандарэнкі прыпыненае. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

«Расследаванне крымінальнай справы па факце смерці Рамана Бандарэнкі прыпынена на падставе п. 1 ч. 1 арт. 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь з прычыны невызначэння асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага.

У адпаведнасці з п. 1 ч. 2 ст. 247 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пасля прыпынення вытворчасці па справе прымаюцца меры па вызначэнні асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага», — гаворыцца ў паведамленні.

Прыпынілі крымінальную справу Бандарэнкі. Генпракуратура не можа знайсці, хто яго збіў да смерці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930