Знайсці
17.09.2021 / 11:15РусŁacБел

На гродзенскага блогера Vadimati завялі дзве крымінальныя справы

Vadimati (Вадзім Ермашук) праходзіць падазраваным па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта) і арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Абвінавачванне Вадзіму пакуль не выставілі, паведамляе БАЖ.

Паведамляецца, што абразай палічылі дзве фразы. Па арт. 368 КК яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, паводле арт. 370 КК — да трох гадоў.

Блогера затрымалі 16 жніўня і далі 25 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

Аднак па адбыцці пакарання Вадзім на свабоду не выйшаў. 9 верасня яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. Прычынай новага пратакола нібыта стаў ягоны званок у службу «115» 13 жніўня і нецэнзурныя выказванні на адрас ЖКГ і гарвыканкама.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930