Знайсці
17.09.2021 / 10:32РусŁacБел

Блогеру Руслану Лінніку далі чатыры гады калоніі. На судзе ён заявіў пра ціск з боку сілавікоў

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 верасня вынеслі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага ютуб-блогера Руслана Лінніка. Яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах КК: ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (Паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта), 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), 188 (Паклёп).

Па версіі абвінавачванні, паклёп і абраза ўтрымліваліся ў відэароліках блогера на яго ютуб-канале ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, ужо былога старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева і ягонага намесніка Генадзя Казакевіча, міністра абароны Віктара Хрэніна, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Юрый Машкетаў пакараў Руслана Лінніка чатырма гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Яўген Серакоў. На судзе Руслан Ліннік не прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў, а ў апошнім слове распавёў пра ціск, псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне з боку сілавікоў.

«22 лютага супрацоўнікі без форменнага адзення — асобы былі ў балаклавах — пачалі аказваць псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне, каб даведацца адрас кватэры. Пасля працэсуальнага маўчання на мяне былі надзетыя кайданкі, і ўсё працягнулася з новай сілай і па новым сцэнары», — распавёў Руслан у апошнім слове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930