Знайсці
17.09.2021 / 10:16РусŁacБел

Яшчэ двух беларусаў збіраюцца экстрадзіраваць з Расіі

17 верасня ў Пецярбургу мае адбыцца суд па справе экстрадыцыі ў Беларусь маладзечанца Сяргея Непагоды, якому на радзіме пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта «Свабодзе» паведамілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Пецярбургу.

Сяргея Непагоду затрымалі 16 верасня на выхадзе са следчага ізалятара.

Удзельнік пратэстаў у Маладзечне быў затрыманы ў Пецярбургу ў сакавіку. 41-гадовы мужчына ўцёк з Беларусь летась, пасля таго як 19 чэрвеня 2020-га паспрабаваў адбіць у сілавікоў удзельніка акцыі на скрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Багдана Хмяльніцкага ў Маладзечне. 

Экстрадзіруюць таксама Уладзіслава Чакалава. У Беларусі на мужчыну заведзеная крымінальная справа за фінансаванне пратэснай дзейнасці.

Нагадаем, што раней былі экстрадзіраваны з Расіі баксёр Аляксей Кудзін з Маладзечна і берасцеец Вадзім Дубоўскі. Кудзін, што быў у вышуку, атрымаў тры гады калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930