Знайсці
17.09.2021 / 09:46РусŁacБел

Ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і бальніцах Мінска пачнуць уключаць у панядзелак

Ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, лячэбна-прафілактычных і ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, архівах, бібліятэках, гасцініцах Мінска пачнуць уключаць 20 верасня.

Адпаведнае рашэнне гарадскія ўлады прынялі сёння, паведамляюць «Мінск-Навіны».

У такія аб'екты падача цяпла праводзіцца пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён +10 °C і ніжэй.

Што тычыцца іншых спажыўцоў, то ў кватэры, інтэрнаты, тэатры, лазні цяпло пачнуць падаваць пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён +8 °C і ніжэй.

Якраз у найбліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць сур'ёзнае пахаладанне. 

А вось навін з рэгіёнаў, калі там уключаць ацяпленне, пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930