Знайсці
17.09.2021 / 08:00

«Галоўнае — я еду дадому». Гісторыя таты чатырох дзяцей з Оршы, які выйшаў па памілаванні

У сераду стала вядома, што напярэдадні Дня народнага адзінства Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 13 чалавек. У чацвер праваабаронцы назвалі імёны гэтых людзей. Сярод іх жыхар Оршы Максім Шаўлінскі.

Блог «Отражение» пагаварыў з гэтым чалавекам.

Павялічыць

Фота з сайта «Вясны»

Максім — тата чатырох дзяцей. Да затрымання працаваў прадаўцом у адным з магазінаў электратэхнікі. Пісаў музыку, рабіў электрагітары і драўляныя лесвіцы. Пасля выбараў, як ён распавядае, адзін з супрацоўнікаў запосціў у іх працоўны чат фота міліцыянера Вішнеўскага. Максім пакінуў пад здымкам нецэнзурны каментар. У выніку ў красавіку 2021-га яго судзілі па арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады») і прысудзілі да двух гадоў «хіміі». 24 ліпеня Шаўлінскі адправіўся ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу №21 у Мазыры. Працаваў у ЖЭУ, рабіў, жартуе, усё, што скажуць.

— Адзін дзень я сантэхнік, другі — электрык, — коратка апісвае свае будні суразмоўца і кажа: пра тое, што ён у спісе памілаваных, даведаўся ў чацвер а 10 раніцы: — Стаю ў падвале на табурэтцы, укручваю лямпачку — і тут званок са спецаддзела: «Тэрмінова прыязджай у кантору звальняцца». — «Як так? — перапытваю. — Я ж толькі ўладкаваўся». А яны мне: «Ты памілаваны». Ад нечаканасці я ледзь не грымнуўся з табурэткі.

Па словах Максіма, у большасці жыццёвых выпадкаў ён чалавек не надта ўдачлівы. То ў яму, смяецца, упадзе, то варона яго пазначыць, а тут раптам — джэк-пот.

— Я не адразу паверыў, што цяпер я свабодны чалавек, — эмацыйна апісвае ён тое, што адбываецца. — Напэўна, толькі калі падпісваў абыходны ліст, да мяне дайшло.

Чаму з сотняў палітвязняў у спіс памілаваных трапіў менавіта ён, Максім не ведае. У папраўчай установе, працягвае, яму гэтага ніхто не растлумачыў. Супрацоўнікі, успамінае, самі былі ў шоку ад таго, што адбываецца. Наколькі зразумеў Шаўлінскі — ён у іх першы, з кім такое здарылася.

— Магчыма, гэта праз тое, што гэта мая першая судзімасць і ў мяне чацвёра непаўналетніх дзяцей. Да таго ж, я кампенсаваў маральную шкоду міліцыянту. Сума пазову была тысяча рублёў, — дзеліцца здагадкамі суразмоўца і рэзюмуе: — Калі шчыра, якая тут ужо розніца. Галоўнае — я еду дадому.

— Вы пісалі прашэнне аб памілаванні?

— У ліпені пасля апеляцыі, калі рашэнне па маёй справе засталося ранейшым, я запоўніў анкету на сайце круглага стала дэмакратычных сіл, якім кіруе Юрый Васкрасенскі, — успамінае Максім. — Указаў, хто я і па якім артыкуле асуджаны. Адказ атрымаў ужо ў Мазыры. У заказным лісце паказвалася, што я ўнесены ў спіс на падачу прашэння аб памілаванні. Пасля гэтага адміністрацыя ВУ стала збіраць дакументы, каб адправіць маю справу ў Мінск на разгляд. Адным са складнікаў справы было прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Куды менавіта ў Мінск паляцелі дакументы, Максім не ведае. Было гэта, кажа, тыдні два таму. Прашэнне, успамінае, складаў у вольнай форме. У ім апісаў сітуацыю, з-за якой трапіў пад артыкул, указаў, што такое з ім адбылося ўпершыню і што дома яго чакаюць дзеці.

— Я папрасіў даць мне шанец, — рэзюмуе аршанец і тлумачыць, чаму пайшоў на такі крок: — Гэта быў адзіны шанец убачыць дзяцей раней, чым праз два гады. Наогул у нашай установе ўжо больш за 15 чалавек, асуджаных па «палітычных» артыкулах. Усе добрыя хлопцы. Усе спадзяюцца, што будзе амністыя.

— А пад чыё даручальніцтва вас вызвалілі?

— Я так разумею, пад даручальніцтва Васкрасенскага.

Першы чалавек, якому палітвязень паведаміў аб вызваленні, стала мама. Ад навіны мама расплакалася.

— Сёння (у чацвер) у 17:40 я выехаў з Мазыра ў Мінск, адтуль — на Оршу. Дадому дабяруся да трох ночы. Для дзяцей гэта будзе сюрпрыз, — не хавае эмоцый Максім.

— А што далей?

— Хачу абняць дзяцей, сустрэцца з роднымі, — пералічвае ён планы на найбліжэйшы час. — У пятніцу мне трэба схадзіць у міліцыю, адзначыцца, там скажуць, што і як. А далей буду шукаць працу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31