Знайсці
16.09.2021 / 21:20РусŁacБел

«Супрацоўнікі ў балаклавах пачалі аказваць псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне». Для блогера Руслана Лінніка запрасілі чатыры гады калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 16 верасня адбыліся спрэчкі па справе супраць палітзняволенага ютуб-блогера Руслана Лінніка, якога за кратамі ўтрымліваюць сем месяцаў. Пракурор Яўген Серакоў заявіў, што віна блогера па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (Паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 (Паклёп) — даказаная і прапанаваў суду пазбавіць Лінніка волі на чатыры гады. На судзе Руслан Ліннік не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Прысуд суддзя Юрый Машкетаў абвесціць заўтра а 10-й гадзіне раніцы, паведамляюць праваабаронцы.

Сёння блогер выступіў з моцным апошнім словам у судзе:

«Я, Ліннік Руслан Міхайлавіч, абвінавачваюся ў здзяйсненні злачынства, віну не прызнаю, справу лічу палітычна матываванай.

20 лютага я быў затрыманы ў Віцебску па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства і быў змешчаны ў ІЧУ, пазбаўлены сваіх законных правоў і іх абароны.

21 лютага супрацоўнікі міліцыі і праваахоўных органаў рабілі неаднаразовыя спробы высветліць у мяне адрас маёй здымнай кватэры і атрымаць адказы на іншыя пытанні, якія іх цікавяць. Я адмаўляўся ад дачы паказанняў і не даваў тлумачэнняў.

22 лютага супрацоўнікі без форменнага адзення, асобы былі ў балаклавах, пачалі аказваць псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне, каб даведацца адрас кватэры. Пасля працэсуальнага маўчання на мяне былі надзетыя кайданкі, і ўсё працягнулася з новай сілай і па новым сцэнары. У выніку я быў вымушаны сказаць адрас, а таксама адказаць на пастаўленыя пытанні. Пазней мне давялося даць згоду на дачу паказанняў у Следчым камітэце, а таксама спадарожную відэаздымку. Не маючы магчымасцяў Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў межах прававога поля, я быў вымушаны прызнаць віну, тым самым агаварыць сябе. У маёй кватэры адбыўся ператрус, канфіскавалі абсталяванне.

23 лютага ў Мінску па вуліцы Акрэсціна супрацоўнікі прапанавалі запісаць відэазварот…»

Блогер заявіў, што на яго ціснулі, каб запісаць «пакаяльнае» відэа. Ён пагадзіўся, «бо ведаў наступствы нязгоды». Палітвязень сказаў, што ўжо не спадзяецца на правасуддзе і вінаватым сябе не лічыць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930