Знайсці
16.09.2021 / 19:51РусŁacБел

Дырэктара фірмы кінулі на 20 сутак у ізалятар за БЧБ-сурвэтку ў аўтамабілі 

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 16 верасня разбіралі адміністрацыйную справу, заведзеную за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» (арт. 24.23 КаАП) на прадпрымальніка Уладзіміра Пунько. На яго склалі пратакол за бела-чырвона-белую сурвэтку, якую супрацоўнік МУС пабачыў у салоне аўтамабіля Пунько. Суд палічыў гэта за «несанкцыянаванае пікетаванне» і адправіў уласніка аўто і сурвэткі на 20 сутак у мясцовы ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе «Віцебская вясна».

Справу разглядала суддзя Алена Цыганкова. Згодна з пратаколам, 2 верасня Уладзімір Пунько знаходзіўся на вуліцы Кірава ў Віцебску, кіруючы аўтамабілем Toyota, у якім на пярэдняй панэлі пад лабавым шклом знаходзілася палотнішча бела-чырвона-белага колеру. Тым самым, паводле пратакола, мужчына «наўмысна правёў адзіночны пікет без адпаведнага дазволу ўладаў».

Гаспадара машыны затрымалі 8 верасня, але праз суткі адпусцілі, а аўтамабіль арыштавалі і паставілі на паркоўку пры Чыгуначным АУС.

Уладзімір Пунько заявіў, што ў ягоным аўто ляжаў не бела-чырвона-белы сцяг, а простая сурвэтка, якой ён працірае пыл з лабавога шкла. Цэлы пачак такіх сурвэтак яму падарылі яшчэ ў маі.

«Дзе такія сурвэткі можна купіць?» — пацікавілася суддзя. «У Смаленску», — адказаў Уладзімір. Суддзя таксама зацікавілася, якімі асаблівымі якасцямі «валодаюць гэтыя сурвэткі». «Сухія ці вільготныя?» — удакладняла. І ў выніку прыйшла да высновы, што з дапамогай той сурвэткі мужчына яшчэ «праводзіў несанкцыянаванае пікетаванне».

Пасля абвяшчэння вердыкту суддзі Цыганковай Уладзіміра Пунько ўзяў пад варту супрацоўнік міліцыі — проста на выхадзе з залы пасяджэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930