Знайсці
16.09.2021 / 17:53РусŁacБел

Памілаваны палітвязень, якога асудзілі за распальванне сацыяльнай варожасці

Палітзняволены Аляксей Коршун — жыхар Оршы, затрыманы 31 сакавіка. Вядома, што яго асудзілі да 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за каментары ў сацыяльнай сетцы «УКонтакце» па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці). Па словах сваякоў, Аляксей таксама сёння быў памілаваны, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, учора стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 13 чалавек.

Пра гэта заявіла ў эфіры БТ намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс.

Спісы на памілаванне Лукашэнку перадаў Юрый Васкрасенскі. Але па словах Чупрыс, у спісе не было вызначана крытэрыяў, па якіх гэтыя людзі павінны былі быць памілаваныя, частка з іх яшчэ не асуджаныя. Тыя, хто не напісаў прашэння, не былі памілаваныя, як і тыя, хто ўжо меў судзімасці раней.

Частку памілаваных не выпусцяць на волю, а зменяць форму пакарання: перавядуць з калоніі на хімію.

Чытайце таксама: Праваабаронцам сталі вядомыя прозвішчы некаторых палітвязняў, якіх памілавалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера