Знайсці
16.09.2021 / 15:43РусŁacБел

ICAO перанесла разгляд справаздачы аб прымусовай пасадцы Ryanair

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі перанесла на кастрычнік разгляд папярэдняй справаздачы па інцыдэнце з рэйсам Ryanair Афіны — Вільня, што прымусова пасадзілі ў Мінску 23 мая.

Пра гэта паведаміла агенцтва «РІА Навіны» са спасылкай на Дэпартамент па авіяцыі Беларусі.

Папярэднія вынікі расследаваньня ICAO павінны былі з'явіцца 13 верасня, але ў той дзень іх не апублікавалі. 

«Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі апавясціла беларускі бок аб пераносе на кастрычнік разгляду папярэдняй справаздачы па інцыдэнце з самалётам кампаніі Ryanair», — распавялі ў дэпартамеце па авіяцыі.

ICAO рыхтуе даклад з папярэднімі высновамі пра інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair, які пасадзілі ў Мінску 23 мая з журналістам Раманам Пратасевічам на борце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера