Знайсці
16.09.2021 / 13:56

У Лунінцы з-за нашэсця белага матылька ўвялі каранцін: будуць абразаць і знішчаць дрэвы каля ачага заражэння

Небяспечнае насякомае выявілі таксама ў Іванаўскім, Пінскім і Столінскім раёнах.

Павялічыць

Фота «Медыя-Палессе»

У Лунінцы з-за нашэсця амерыканскага белага матыля ўвялі каранцін, піша «Медыя-Палессе».

У інспекцыі распавялі, што спецыялісты адабралі ўзоры вусеняў і адправілі ў абласную лабараторыю. Аказалася, што сярод іх былі паходны шаўкапрад і амерыканскі белы матылёк, які адносіцца да каранцінных аб'ектаў.

Каранцінны рэжым уводзіцца на тры гады. Ачаг распаўсюду — вуліца Чыгуначная у раёне дома №4. Каранцінная зона ў радыусе кіламетра.

Павялічыць

Каранцін прадугледжвае абразанне і знішчэнне пашкоджаных дрэваў, збіранне коканаў і іх спальванне, апрацоўка зялёных дрэў і насаджэнняў інсектыцыдамі ды некаторыя іншыя мерапрыемствы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31