Знайсці
16.09.2021 / 13:24

Новы кіраўнік СК Віцебскай вобласці прыйшоў на фоне скандалу: былы пракурор горада патрапіў за краты

Учора стала вядома, што ў Віцебскага абласнога СК новы начальнік — Аляксандр Гуцко, які да таго быў намеснікам начальніка ўпраўлення па Гомельскай вобласці. 

Павялічыць

Аляксандр Гуцко. Фота: Следчы камітэт

Ранейшы начальнік СК па Віцебскай вобласці, генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў звольнены са службы па стане здароўя.

Гэта такі своеасаблівы генеральскі «лайфхак», бо выхад на пенсію для генерал-маёра ўстаноўлены ў 55 гадоў, да якіх Ігнатаву яшчэ багата. Аднак пасля медыцынскай камісіі можна атрымліваць генеральскую пенсію, не дапрацоўваючы па ўзросце. 

Можна было б падумаць, што гэта проста новы начальнік Дзмітрый Гора прыбірае выхадцаў з міліцэйскага следства і прызначае пракурорскіх, блізкіх сабе. 

Але ўсе гэтыя ракіроўкі, як стала вядома «Нашай Ніве», адбываюцца на фоне грандыёзнага скандалу.

Так, за кратамі ў Мінску па абвінавачванні ў карупцыі знаходзіцца нядаўні пракурор Віцебска Юрый Раманоўскі. Разам з ім у 2021 годзе затрыманы яшчэ адзін работнік віцебскай пракуратуры і адзін следчы. 

Павялічыць

Юрый Раманоўскі

Як вядома з нашых крыніц, у 2020-м Юрый Раманоўскі праявіў сябе ў справе прэміравання падначаленых за падтрымку палітычных абвінавачванняў.

Кар’ера яго скончылася імкліва. Сябры экс-пракурора нібыта забілі лася, якога ў тых абставінах забіваць было нельга. А Раманоўскі не тое што не завёў на іх крымінальную справу, але і нібыта еў лася разам з імі, што ў выніку стала вядома вышэйшаму начальству ў Мінску.

Па нашай інфармацыі, дасланая праверка заспела Раманоўскага ў стане, які нельга назваць працоўнымі, пасля чаго яго і звольнілі. А праз некалькі месяцаў арыштавалі.

Таксама нашы крыніцы дадаюць, што выкрылася сувязь між Раманоўскім і адным з работнікаў абласнога следства. Дэталі гэтай сувязі нам невядомыя, але цяпер абодва вывучаюць свае справы ў мінскім ізалятары. 

Разам з гэтымі двума за кратамі аказаўся начальнік аддзела віцебскай абласной пракуратуры. Суразмоўцы «НН» адзначаюць, начальніка аддзела вінавацяць ў тым, што ён нібыта браў хабары ад жонкі віцебскага чыноўніка і спевака Іллі Смунева, які цяпер абвешчаны ў вышук.

Цікава, што па нашай інфармацыі, Смунеў падтрымліваў цёплыя адносіны з экс-пракурорам Раманоўскім. 

У прэс-службе Генеральнай пракуратуры запыт «Нашай Нівы» адносна сапраўдных дэталяў гэтай гісторыі прачыталі, але праігнаравалі. Як толькі мы атрымаем каментар на гэты конт, адразу ж яго апублікуем.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31