Знайсці
16.09.2021 / 11:53РусŁacБел

ЗША, Брытанія і Аўстралія стварылі абаронны альянс супраць Кітая

Аўстралія, Вялікабрытанія і ЗША абвясцілі пра стварэнне новага трохбаковага партнёрства ў галіне абароны і бяспекі — AUUKUS.

«Гэтая ініцыятыва накіравана на забеспячэнне таго, каб кожны з нас валодаў самымі сучаснымі магчымасцямі, якія нам неабходныя для манеўравання і абароны ад будучых пагроз, якія хутка развіваюцца», — цытуе ВВС Джо Байдэна.

Аўстралія, Вялікабрытанія і ЗША занепакоеныя ростам ваеннай прысутнасці Кітая ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Новае партнёрства павінна супрацьстаяць рэгіянальнаму ўплыву Пекіна, асабліва ў спрэчным Паўднёва-Кітайскім моры, а таксама процідзейнічаць узмацненню Кітая ў ваеннай і тэхналагічнай сферах, піша Politico.

Першым праектам AUUKUS будзе наяўнасць у Аўстраліі атамных падводных лодак без ядзернай зброі. Аўстралія атрымае ад саюзнікаў тэхналогіі будаўніцтва, адмовіўшыся ад пагаднення з Францыяй на 66 мільярдаў даляраў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930