Знайсці
16.09.2021 / 10:59РусŁacБел

Польшча заблакавала рэалізацыю ў Беларусі воднага бізнэс-праекта на 170 мільёнаў даляраў

Польскі міністр клімату і навакольнага асяроддзя Міхаіл Крутыка пад ціскам экалагічных арганізацый адклікаў раней выдадзены дазвол на будаўніцтва плаціны «Сяжэва» на рацэ Вісла.

Гэты праект разглядаўся як ключавы ва ўладкаванні польскага ўчастка воднага шляху Е40 (шлях злучае Балтыйскае і Чорнае мора па тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Украіны). У Сяжэве павінны былі даць старт узвядзенню каскада плацін, каб забяспечыць навігацыю не ніжэй IV класа суднаходства і стварыць новыя магутнасці ГЭС. Планы актыўна лабіраваліся дзяржаўным агенцтвам «Польскія воды», паведамляюць «Беларусы і рынак».

Як вынікае з рашэння міністра, раней падрыхтаваная ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праведзена са шматлікімі парушэннямі заканадаўства і не ўлічвала ўсіх аспектаў.

Без каскадызацыі Віслы і будаўніцтва канала Вісла — Мухавец немагчыма паўнавартаснае сучляненне ўнутраных водных шляхоў Польшчы, Беларусі і Украіны ў рамках Е40.

Мінтранс Беларусі разглядаў Е40 як праект, які здольны ажывіць працу воднага транспарту і які, у тым ліку, дае магчымасць задзейнічаць судна тыпу «рака-мора». Пакуль грузаабарот рачнікоў найменшы ў параўнанні з іншымі відамі транспарту ў Беларусі. У 2020 годзе, па звестках Белстата, гэты паказчык склаў толькі 29,9 млн т км, або 0,024% ад сукупнага грузаабароту па краіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930