Знайсці
16.09.2021 / 10:15РусŁacБел

«Каб трапіць у Еўропу, заплацілі па 7 тысяч даляраў»: як пяцёрка афганцаў з пятай спробы дабралася да Літвы

Спачатку з Кабула пяцёрку афганцаў пераправілі ў Кандагар, потым — ва Узбекістан, адтуль — у Мінск і так да мяжы з Літвой. Яны сцвярджаюць, што збеглі ад Талібана.

Delfi

Афганцы распавялі Delfi, што ў Кабуле яны знайшлі чалавека, якому кожны заплаціў па 7000 даляраў.

Брат аднаго з мігрантаў жыве ў Нямеччыне, ён збег туды яшчэ раней ад талібаў (быў вайскоўцам пры ранейшым урадзе).

Афганцы расказваюць, што чалавек, якому яны аддалі грошы, абяцаў давезці іх «да Еўропы».

«У Беларусі нас перадалі памежнікам. Яны забралі нашы пашпарты, адвезлі ў нейкі лес, сказалі ісці наперад, у «Еўропу», там нас затрымаюць і на паўгода закрыюць у лагеры. Яны думалі, што мы — з Ірака, а мы — з Афганістана. Тады яны сказалі, што павінны камусьці патэлефанаваць. Забралі пашпарты, прывезлі да мяжы ў лес», — сказаў адзін з афганцаў.

Усе афганцы маладыя людзі: 23-гадовы Рамін і 28-гадовы Ахмад — студэнты. 31-гадовы Абдул — журналіст, ён з хазары (іранамоўны народ), сцвярджае, што яму пагражаў Талібан. 30-гадовы Ахмад Раман і 24-гадовы Мухамад кажуць, што яны — настаўнікі англійскай мовы, таксама хазара.

«Я — настаўнік англійскай мовы, мне 30 гадоў. Маёй сям'і сказалі, што ён выкладае англійскую, вучыць мове ворага. Калі я ўбачыў, што талібан захоплівае адзін горад за адным, а наш урад нічога не робіць, я зразумеў, што заставацца ў Афганістане небяспечна», — кажа Ахмад Раман.

Мужчыны сказалі, што прыходзілі на тэрыторыю Літвы не менш за 5 разоў, адзін раз яны дабраліся нават да Ігналіны.

«Мы прыходзілі ў сядзібы, казалі, што мы — мігранты. Людзі выклікалі паліцыю, і нас вярталі ў Беларусь. Там прымушалі вяртацца ў Літву, так было не менш за 5 разоў», — кажуць яны.

5 верасня, калі яны зноў прыйшлі ў Літву, сталі хавацца, у іх сканчалася ежа і вада.

«Тады мы зразумелі, што можам памерці, што гэта пытанне жыцця і смерці. Мы знялі відэа і размясцілі яго ў сацыяльных сетках. Нам сталі пісаць, што мы павінны прасіць аб дапамозе ў праваабаронцаў. Тады з намі па інтэрнэце звязаўся адзін мужчына і перадаў кантакты адваката. Мы з ёй звязаліся. Яна згадзілася нам дапамагчы», — распавялі афганцы.

Афганцы сказалі, што літоўскія памежнікі адзін раз ужылі супраць іх электрашокер.

«Мы стаялі ў вадзе, там быў роў з вадой. З абодвух бакоў былі ўзброеныя памежнікі. Мы баяліся, прасілі пусціць нас, пасадзіць у турму, толькі не пакідаць у гэтым балоце. Тады адзін літоўскі памежнік паказаў нам гэты прадмет, спытаў, ці ведаем мы, што гэта, я сказаў: электрашокер, не біце. Ён ужыў яго тройчы. Мы нічога не рабілі, не супраціўляліся, мы прасілі арыштаваць нас, але нас прагналі», — распавялі афганцы.

Пасля таго як журналісты знайшлі пяцярых афганцаў на балоце ў Ігналінскім раёне, іх размясцілі на Пушкайскай заставе.

Цяпер мужчыны знаходзяцца ў асобнай палатцы, у каранціне. Яны сказалі, што з імі абыходзіліся добра: іх агледзелі дактары, ім далі цёплую вопратку, абутак, накармілі. Усе яны папрасілі Літву даць ім прытулак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930