Знайсці
16.09.2021 / 09:34РусŁacБел

Па факце пашкоджання памежнага знака на ўкраінскай мяжы завялі крымінальную справу

«Па гэтым факце Драгічынскім РАСК заведзена крымінальная справа па арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Усе абставіны здарэння высвятляюцца», — паведамляе СК.

Інцыдэнт адбыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага памежнага атрада каля вёсцы Гаравіца.

«Пры аглядзе пагранзнака памежнікі заставы «Сварынь» выявілі пашкоджанні памежнага слупа і шчытка з выявай дзяржаўнага герба ў выглядзе прабоін ад шроту, як мяркуецца, стрэлам з паляўнічай стрэльбы. Вынікі праведзенай сустрэчы з украінскім бокам паказалі, што стрэлы рабіліся з тэрыторыі Украіны», — паведамляў учора Дзяржаўны памежны камітэт.

Украінскі памежны камітэт учора выказаў версію, што абстрэл мог быць з лодкі, што плыла па рацэ, таму каля гэтага месца не было знойдзена ніякіх гільз, або іншых наступстваў стрэлу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930