Знайсці
15.09.2021 / 19:17РусŁacБел

Змены ў правілах бязвізу: цяпер у Беларусь можна будзе прыбываць і праз абласныя аэрапорты

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент, які ўносіць змены ў яго папярэдні ўказ па бязвізавым парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі. Сам дакумент яшчэ не апублікаваны, але сёе-тое ўжо вядома.

Цяпер замежнікі змогуць уязджаць у Беларусь на тэрмін да 30 дзён без афармлення віз праз:

  • аэрапорт Брэст;
  • аэрапорт Віцебск;
  • аэрапорт Гомель;
  • аэрапорт Гродна;
  • аэрапорт Магілёў.

Раней «беларускі бязвіз» распаўсюджваўся толькі на замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Усе названыя аэрапорты валодаюць міжнародным статусам, то-бок могуць прымаць і адпраўляць рэйсы за межы Беларусі. Пры гэтым цяпер толькі частка з іх задзейнічаная: напрыклад, з Берасця і Гомеля можна паляцець чартарным рэйсам у Егіпет або Турцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930