Знайсці
15.09.2021 / 18:12РусŁacБел

Ад ІП патрабуюць адкрыць фірмы? У Міністэрстве па падатках і зборах адказалі на чуткі

У сетцы з'явілася інфармацыя, што падатковая нібыта рассылае індывідуальным прадпрымальнікам паведамленні з патрабаваннем зарэгістраваць юрыдычную асобу, каб працягнуць працу. Такія паведамленні з'явіліся на фоне планаў уладаў зрэзаць для ІП падатковыя льготы, а таксама прыпынення рэгістрацыі ІП у Мінску (яе дагэтуль не аднавілі). У Міністэрстве па падатках і зборах пракаментавалі інфармацыю пра рассылку.

— У інтэрнэце асобнымі рэсурсамі распаўсюджваецца інфармацыя аб тым, што нібыта ад імя падатковых органаў індывідуальным прадпрымальнікам прыходзіць рассылка аб неабходнасці рэгістрацыі юрыдычнай асобы для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Міністэрства па падатках і зборах паведамляе, што гэтая інфармацыя з'яўляецца недакладнай. Ніякай рассылкі з падобнай інфармацыяй падатковымі органамі не ажыццяўлялася, — растлумачылі ў ведамстве.

Раней стала вядома, што для індывідуальных прадпрымальнікаў могуць перагледзець падаткі, цяпер улады абмяркоўваюць такую магчымасць. Сярод магчымых варыянтаў — адмяніць адзіны падатак і спрошчанае падаткаабкладанне. Гэтыя магчымыя новаўвядзенні пацягнуць рост падаткаў, а таксама могуць справакаваць скарачэнне колькасці ІП, як прагназуюць самі бізнэсмены. Тым часам у краіне ўжо цяпер становіцца менш прадпрымальнікаў, якія занятыя ў гандлі. Пры гэтым іпэшнікі працягваюць саступаць рынак гандлёвым сеткам.

Тым часам у Мінску па-ранейшаму не рэгіструюць новых ІП, паслуга недаступная з 17 жніўня. У Мінгарвыканкаме раней тлумачылі гэта тэхнічнымі прычынамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930