Знайсці
15.09.2021 / 17:42РусŁacБел

«Мінсктранс» павесіў на палітвязня 107 спыненых маршрутаў. А суд — 45 тысяч рублёў кампенсацыі

Два тыдні ў судзе разглядалі пазоў «Мінсктранса» да Дзмітрыя Кубарава, раней асуджанага на 7 гадоў калоніі. Згодна з пазовам, «Мінсктранс» страціў 45 181 рубель ад спынення транспарту з 18:30 11 жніўня да 1:10 12 жніўня каля станцый метро «Малінаўка» і «Пятроўшчына», пішуць праваабаронцы. 

На судзе адвакат палітвязня заўважыў, што Кубараву «прыпісалі» 57 лішніх маршрутаў адносна акта, які быў прадстаўлены суду раней. Пасля спрэчак высветлілася, што пазоўны акт быў недакладны. Па новых звестках, Дзмітрый Кубараў спыніў транспарт на 107 маршрутах.

Па логіцы прадстаўніцы «Мінсктранса» Святланы Бацьковай, усю суму спаганяюць толькі з Кубарава, бо ён асуджаны за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пракурор прапанаваў Кубараву самому спаганяць суму з «нявысветленых асобаў», калі іх прызнаюць вінаватымі. А калі невядомых асоб усё ж такі выявяць, то сума з Кубарава будзе спагнаная прапарцыйна з астатнімі адказчыкамі.

Суддзя Інэса Курко задаволіла пазоў «Мінсктранса». Таксама з палітвязня спагоняць пошліну — 2 259 рублёў.

Нагадаем, 25-гадовага дызайнера Дзмітрыя Кубарава жорстка затрымалі 11 жніўня і даставілі ў СІЗА КДБ, дзе ён падпісаў яўку з павіннай. На судзе Дзмітрый заявіў пра катаванні пасля затрымання. Кубарава абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), а 24 сакавіка пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930