Знайсці
15.09.2021 / 16:38РусŁacБел

У цэнтры Мінска прадаюцца два хостэлы за $40 тысяч

Уладальніца мінскіх хостэлаў Trinity&Riverside Ксенія Курусь вырашыла прадаць свой бізнэс. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Праект у Траецкім прадмесці існуе ўжо 9 гадоў.

«Хлопцы і дзяўчаты, не выводжу! Вырашыла прадаць свой флагманскі праект Hostels Trinity&Riverside. Шчыра скажу, што ён цяпер мінусуе, але ў асноўным таму, што вектар маёй энергіі цяпер накіраваны на іншае», — напісала Ксенія.

Хостэлы знаходзяцца ў самым цэнтры Мінска, па адрасах: вуліца Старавіленская, 12 і 14. У іх новая мэбля, свежы дызайнерскі рамонт. Таксама ў спадчыну новаму ўладальніку бізнэсу дастанецца сайт і развітыя сацыяльныя сеткі. 

За бізнэс Ксенія Курусь хоча 40 тысяч даляраў, распавяла яна Onlíner. Памяшканні пад хостэл знаходзяцца ў арэндзе.

«Прыняла рашэнне аб продажы ўчора, — дадала Ксенія. — Гэтаму праекту дзевяць гадоў, хостэлы заселеныя, ёсць броні, ёсць каманды. Такім бізнэсам трэба кіраваць, наладжваць яго, але ў мяне скончыліся эмацыйныя рэсурсы на гэта. Да таго ж я цяпер займаюся аператыўным кіраваннем двух іншых праектаў. Гэта туры па Беларусі і новая справа — рэтрацэнтр Rapa Nui. Я захоплена ёгай, гэта новы этап у маім жыцці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930