Знайсці
15.09.2021 / 13:20РусŁacБел

Генпракуратура выставіла ўльтыматум бізнэсу, хаця Лукашэнка паабяцаў не зводзіць рахункаў

Намеснік генпракурора Сяргей Хмарук заявіў, што любы ўдзел у «антыграмадскай дзейнасці прадстаўнікамі бізнэсу, фінансаванне такой дзейнасці, а таксама замах на грамадскую і дзяржаўную бяспеку будзе карацца самым жорсткім чынам з выкарыстаннем жорсткіх мер адказнасці».

Што ў Генпракуратуры лічаць «антыграмадскай» дзейнасцю, Хмарук не патлумачыў.

Нагадаем, што 19 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з бізнэсам ніхто рахункі не будзе зводзіць: «Хтосьці памыліўся, хтосьці заблукаў, хтосьці няправільна зразумеў нешта. Трэба з імі паразумецца. Я гатовы нават на маім узроўні гэта рабіць, калі вы знойдзеце адпаведную форму. Але тых, хто працаваў сумленна ў нас, тых, хто хоча да нас прыйсці працаваць, мы павінны іх прымаць як сваіх людзей, якія ствараюць карысць для народа і дзяржавы. Перагібаў нельга дапускаць ні ў якім разе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930