Знайсці
15.09.2021 / 12:59РусŁacБел

Хворай на анкалогію пенсіянерцы з Рэчыцы далі хатнюю хімію за абразу міліцыянта

У судзе Рэчыцкага раёна 15 верасня вынесены прысуд 65-гадовай пенсіянерцы Людміле Хлусевіч. Яе вінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі Жарыкава, паведамляюць праваабаронцы.

Пад адным з пастоў у сацсетках Хлусевіч пакінула каментар з аднаго слова: «т****».

За апошнія паўгода пенсіянерка з анкалагічнаю хваробаю (у яе лейкоз) перажыла ператрус, каля 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачванне ў другой.

Крымінальны працэс над Хлусевіч пачаўся яшчэ 25 чэрвеня. Але ў сувязі з тым, што Людміла Хлусевіч падчас следства пісала перадсмяротную запіску, дзе прасіла ў выпадку яе заўчаснай смерці вініць ва ўсім дзяржаву, суддзя Кацуба прызначыла комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

На перадапошнім судовым пасяджэнні 13 верасня суддзя агучыла заключэнне экспертаў, якія прыйшлі да высновы, што падчас напісання абразлівых каментароў абвінавачаная не знаходзілася ў стане афекту і асэнсоўвала свае ўчынкі і магчымыя наступствы.

У выніку суддзя Кацуба пастанавіла: пакараць Хлусевіч абмежаваннем волі на год і шэсць месяцаў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (г.зн. хатняя хімія)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера