Знайсці
15.09.2021 / 22:42РусŁacБел

Брытанцы стварылі рэцэпт бетону для працы на іншых планетах. У яго складзе — касмічны пыл, а таксама кроў, пот і слёзы астранаўтаў (гэта не жарт)

Брытанскія навукоўцы прыдумалі новы матэрыял для будынкаў за межамі Зямлі. Рэчыва пад назвай AstroCrete характарызуецца на 300% мацнейшай сілай сціскання, чым звычайны бетон. Яшчэ адзін бонус — AstroCrete не трэба прывозіць з Зямлі. Вучоныя з Універсітэта Манчэстэра, якія стварылі «касмічны» бетон, кажуць, што гэта робіць яго дасканалым будаўнічым матэрыялам для пазазямных умоваў.

Фота: Універсітэт Манчэстэра.

Транспарціроўка на Марс хаця б адной цагліны каштуе прыкладна два мільёны даляраў. Таму будучыя каланісты не здолеюць узяць з сабой з Зямлі будаўнічыя матэрыялы. Замест гэтага ім прыйдзецца карыстацца тымі рэсурсамі, што яны будуць мець на іншай планеце, тлумачыць Sky News.

Асновай для «касмічнага» бетона будуць два біялагічныя рэчывы. Перш за ўсё, гаворка пра альбумін сывараткі крыві — распаўсюджаны ў чалавечай крыві бялок. Яго навукоўцы прапануюць спалучыць з мачавінай — прадуктам адходу, які ўваходзіць у склад мачы, поту і слёз.

Гэтыя рэчывы можна змяшаць з пылам з паверхні Луны ці Марса. У выніку атрымаецца матэрыял AstroCrete, які мае на 300% мацнейшую сілу сціскання, чым зямны бетон. Вучоныя разлічваюць, што AstroCrete таксама здолее вытрымаць незвычайныя ўмовы ў космасе.

Пры стварэнні «касмічнага» бетона навукоўцы натхніліся старадаўнім метадам будаўніцтва, калі ў вапнавы раствор дадавалі свіную кроў. Створаны такім чынам матэрыял лічыцца важным вынаходніцтвам архітэктараў старажытнага Кітая.

Чытайце таксама: iPhone 13, новыя планшэты і гадзіннік: што прэзентавала Apple ў аўторак 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930