Знайсці
15.09.2021 / 08:09РусŁacБел

Пашпарты вакцынацыі. Што гэта такое і чаму яны выклікаюць абурэнне ў свеце

Калі сёння існуюць нейкія спосабы спыніць кавід, вакцынацыя — яўна адзін з іх. У некаторых дзяржавах ужо сёння, каб заахвоціць да вакцынацыі, абмяжоўваюць правы тых, хто не зрабіў прышчэпкі. «Наша Ніва» паглядзела на вопыт іншых краін.

Фота flickr.com.

Ці шмат у свеце вакцынаваных?

Пакуль Беларусь мае толькі 15% цалкам вакцынаваных грамадзян, сярэдняя доля прышчэпленых ад кавіду ў свеце складае ўжо 30%. У іншых краінах справы з вакцынацыяй яшчэ лепш: напрыклад, у суседняй Польшчы патрэбную колькасць прышчэпак атрымалі 50% грамадзян, а ў адным з лідараў па вакцынацыі — Ізраілі — гэты паказчык складае 80%.

У некаторых краінах урады пайшлі яшчэ далей. Цяпер яны просяць тых, хто атрымаў вакцыну, мець пры сабе адпаведны доказ таго, што яны не нясуць такую пагрозу для іншых, як непрышчэпленыя людзі.

Што за пашпарты вакцынацыі і навошта яны трэба

У асноўным гэта дакумент у лічбавай форме, які можна атрымаць праз спецыяльны дадатак на тэлефоне. Тыя, хто не маюць такі пашпарт, могуць падпадаць пад шэраг абмежаванняў.

Ёсць розныя меркаванні наконт пашпартоў вакцынацыі. Плюс такіх дакументаў — тое, што яны робяць знаходжанне ў месцах масавага збор людзей больш бяспечным. Але крытыкі бачаць мінусы пашпартоў вакцынацыі. Яны лічаць, што абмежаванні для тых, хто не атрымаў прышчэпку, парушаюць грамадзянскія свабоды, несправядліва караюць тых, хто не можа атрымаць вакцыну, і вядуць да дыскрымінацыі людзей, якія не хочуць прышчапляцца.

Яшчэ адна небяспека — такія дакументы прадстаўляюць сабой новую форму назірання за людзьмі і праз гэта парушаюць іх свабоды.

У краінах ЕС пашпарты вакцынацыі запусцілі яшчэ 1 чэрвеня. Уладальнік такога дакумента мае некаторыя прывілеі пры падарожжы па ЕС — напрыклад, пры ўездзе ў краіну ён не павінен рабіць абавязковы тэст або знаходзіцца на самаізаляцыі.

Паралельна з гэтым шмат еўрапейскіх краін ўвялі ўнутраныя абмежаванні для непрышчэпленых. Напрыклад, у Францыі тыя, хто хоча наведаць кінатэатры, рэстараны ці бары, а таксама скарыстацца чыгункай, павінны прадставіць доказ вакцынацыі або негатыўны вынік тэсту на кавід.

У Італііадпаведны сертыфікат таксама чакаюць ад тых, хто жадае наведаць спартовае спаборніцтва ці музей, а таксама падарожнічаць па краіне на любым транспарце.

Брытанія, якая ў гэтым годзе выйшла з ЕС, планавала ўвесці пашпарты вакцынацыі для доступу ў начныя клубы і на масавыя вячэрнія і начныя мерапрыемствы. Пашпарты нібыта павінны былі зрабіць мерапрыемствы больш бяспечнымі і праз гэта дапамагчы забаўляльнай індустрыі. Аднак у панядзелак стала вядома, што брытанскі ўрад вырашыў адкласці ўвядзенне пашпартоў вакцынацыі, бо не ўсе чыноўнікі лічаць гэтую ідэю справядлівай і эфектыўнай.

У ЗША тэма пашпартоў вакцынацыі таксама абмяркоўваецца, аднак у розных штатах краіны да яе ставяцца па-рознаму. У 7 амерыканскіх штатах дзейнічаюць адпаведныя мабільныя дадаткі, пры гэтым 22 штаты, наадварот, забаранілі дакументы, якія пацвярджаюць вакцынацыю. Пашпарты вакцынацыі таксама пачалі выдаваць у некаторых канадскіх правінцыях і ў Новай Зеландыі.

Калі казаць пра нашых суседзяў, то з 13 верасня ў Літвеўведзеныя абмежаванні для тых, хто не мае так званы пашпарт магчымасцей — дакумент, які пацвярджае факт вакцынацыі або негатыўнага тэста на кавід. Сярод абмежаванняў — забарона наведванняў вялікіх гандлёвых цэнтраў, вялікіх рынкаў, салонаў прыгажосці, спартовых клубаў і мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў больш за 500 чалавек.

Свае кавід-сертыфікаты ўвялі і ва Ўкраіне. Яны бываюць двух відаў: жоўтыя сведчаць пра атрыманне першай дозы прышчэпкі, зялёныя — пра праходжанне поўнага курса вакцынацыі. Аднак украінцы таксама маюць два тыпы кавіднага каранціну — жоўты ўзровень і чырвоны, больш сур’ёзны. Наяўнасць кавідных сертыфікатаў у 80% супрацоўнікаў навучальнай установы дазволіць адкрыць гэтую ўстанову для працы пры жоўтым узроўні. У выпадку чырвонага ўзроўню адпаведны паказчык павінен будзе складаць 100%. Таксама сертыфікаты будуць улічвацца пры вызначэнні працы месцаў масавага збору людзей.

У нашай краіне таксама можна атрымаць сертыфікат аб вакцынацыі, але ён можа спатрэбіцца толькі пры выездзе за мяжу. Інфармацыя ў сертыфікаце прадстаўленая на рускай і англійскай мовах, каб атрымаць дакумент, давядзецца заплаціць.

У Беларусі няма сертыфікатаў у лічбавай форме, як у іншых краінах свету, няма і абмежаванняў унутры краіны для тых, хто не атрымаў дакумент.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930