Знайсці
14.09.2021 / 18:38РусŁacБел

Кожны пяты пасажыр мінскага метро аплачвае праезд банкаўскай карткай

Пасажыры Мінскага метрапалітэна ўсё часцей аплачваюць праезд бескантактнай банкаўскай картай. Пра гэта распавёў прэс-сакратар прадпрыемства Андрэй Дроб, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

— Сёння пасажыры сталічнай падземкі маюць магчымасць разлічыцца за паездкі рознымі спосабамі, што стварае для іх дадатковыя выгоды. У жніўні 38,4% аддалі перавагу жэтонам, 37,7% — праязным, запісаным на БСК, а 21% — бескантактным банкаўскім карткам. Для параўнання адзначу, што ў 2020 годзе такім спосабам скарысталіся 14,7% пасажыраў метрапалітэна, а ў 2019-м — больш за 6%.

Таксама прадстаўнік Мінскага метрапалітэна распавёў, як укараняецца біяметрычны сэрвіс «Глядзі і праходзь». 

— Цяпер праводзіцца доследная эксплуатацыя пілотнага праекта «Глядзі і праходзь» на шасці вестыбюлях станцый «Інстытут культуры», «Плошча Леніна», «Няміга». У сярэднім за месяц гэтым спосабам аплаты пасажыры карыстаюцца 150 разоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930