Знайсці
14.09.2021 / 18:03РусŁacБел

«Факт: заяўка прыйшла менавіта з прозвішчам Лідзіі Ярмошынай»

Беларускі ЦВК абверг інфармацыю пра тое, што Лідзія Ярмошына будзе назіральніцай на выбарах. Маўляў, яна нават і не збіралася. Але грузінскі бок кажа, што ў спісе назіральнікаў было толькі яе прозвішча.

«Мы ўбачылі, што, па звестках ЦВК Грузіі, заяўку на ўдзел у мясцовых выбарах Грузіі ў якасці незалежных назіральнікаў даслаў ЦВК Беларусі на чале з Лідзіяй Ярмошынай, з яе подпісам. Ніякіх іншых прозвішчаў у той момант названа не было, — кажа кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Міжнароднае таварыства за справядлівыя выбары і дэмакратыю» Ніно Далідзэ. — Факт: заяўка прыйшла менавіта з прозвішчам Лідзіі Ярмошынай. Так, яна кіраўніца ЦВК Беларусі, і тэарэтычна быць незалежнымі назіральнікамі могуць быць два чалавекі з беларускага ЦВК, у тым ліку і сама Ярмошына. Але паўтаруся, пра іншыя прозвішчы гаворка не ішла. І ўжо гэтага прэцэдэнту хапіла дзеля таго, каб у грамадстве і палітычных колах паднялася хваля абурэння. Вядома ж, мы даведаемся, ці з'явіліся пасля навіны пра абвяржэнне беларускімі ўладамі былых звестак якія-небудзь новыя прозвішчы. Для гэтага мы нават зробім афіцыйны запыт у ЦВК Грузіі. Але сутнасці прэтэнзіі да беларускага ЦВК гэта не мяняе».

На цяперашні момант атрымаць каментар ад Грузінскага ЦВК нам не ўдалося. Як толькі мы яго атрымаем, адразу ж апублікуем.

У Грузіі хваля абурэння: Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежным назіральнікам на муніцыпальных выбарах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930